Радаван Караджыч асуджаны на 40 гадоў зняволення
![Радаван Караджыч асуджаны на 40 гадоў зняволення](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1396213098.jpg.webp?itok=OiBZNb6l)
70-гадовы Радаван Караджыч асуджаны на 40 гадоў зняволення. Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі прызнаў былога лідара баснійскіх сербаў вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасці. А менавіта — у злачынствах у Босніі і Герцагавіне падчас вайны 1992-1995 гадоў. Караджыча прызналі вінаватым у генацыдзе ў Срэбраніцы ў 1995-м. Ён сваёй віны не прызнае, заявіў, што падасць апеляцыю.
Караджыча шукалі 13 гадоў. Толькі ў ліпені 2008 года яго затрымалі ў Белградзе. Суд працягваўся з 2009-га.
![Радаван Караджыч асуджаны на 40 гадоў зняволення](/sites/default/files/paragraphs/image/1396216983.jpg)
Фота: АР