Рада ПЭН-цэнтра зноў можа выключыць Паўла Севярынца

Рада ПЭН-цэнтра зноў можа выключыць Паўла Севярынца

Рада беларускага ПЭН-цэнтра зноў разгледзіць "справу Севярынца", інфармуе Радыё Свабода. Раней пісьменніка і палітыка выключылі за нясплату ўнёскаў. Павел Севярынец патлумачыў, чаму іх не плаціў: ПЭН-цэнтр займаецца прапагандай гомасексуалізму, у Радзе ён убачыў "гей-лобі" і "марксістаў", якія ледзь не змагаюцца супраць хрысціян. 26 кастрычніка агульны сход аднавіў Севярынца ў арганізацыі, з чым была не згодная немалая частка прысутных. Ужо пасля сходу аб'явіў пра выхад з ПЭН-цэнтра пісьменнік Альгерд Бахарэвіч. Ён анансаваў выхад "яшчэ некалькіх дзясяткаў чалавек".

Святлана Алексіевіч, якая на сходзе была абраная старшынёй беларускага ПЭН-цэнтра, прызнае наяўнасць расколу. Паводле яе слоў, амаль траціна сябраў арганізацыі ("каля 35" з 112) падпісалі пратэст супраць вяртання Паўла Севярынца ў склад ПЭН-цэнтра. Яны абураныя яго "цемрашальскімі поглядамі".

У выніку, Алексіевіч пагаджаецца — адбудзецца новы разгляд выключэння Севярынца з арганізацыі. Рада ПЭН-цэнтра збярэцца а 14-й гадзіне ў аўторак, 29 кастрычніка. Намесніца старшыні Таццяна Нядбай тлумачыць: агульны сход скасаваў рашэнне рады, але рада можа зноў яго прыняць, і тады абскардзіць яго можна будзе толькі на наступным агульным сходзе праз... два гады (калі не збярэцца пазачарговы сход).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі