Рачкоўскі: Хакеісты зборнай Беларусі могуць гуляць як канадцы

Рачкоўскі: Хакеісты зборнай Беларусі могуць гуляць як канадцы

Хакеісты зборнай Беларусі могуць гуляць як канадцы. Такую смелую заяву зрабіў у інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ старшыня Беларускай федэрацыі хакея Ігар Рачкоўскі.

Рачкоўскі: "Прыгадаю мінулы чэмпіянат свету. Так, як гуляла беларуская зборная, спадабалася ўсім. Я сказаў хлопцам: вашыя прозвішчы будуць залатымі літарамі ўпісаныя ў беларускі хакей толькі за тую гульню, якую вы падаравалі. Калі я ўважліва пераглядваў матч зборных Беларусі і ЗША, калі звярнуць увагу і параўнаць яго з іншымі — гэта так, як гуляе зборная Канады. Гэта азначае, што мы так можам".

Нагадаем, 7 траўня 2015-га на чэмпіянаце свету ў Чэхіі беларусы бліскуча разграмілі зборную ЗША з лікам 5:2. Па словах Рачкоўскага, на будучы чэмпіянат свету галоўны трэнер нашай зборнай Дэвід Льюіс ставіць задачу заваяваць медалі.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі