Работніка "Нафтана" будуць судзіць за абліты фарбай аўтамабіль з літарай Z

Ілля Двойрын

Ілля Двойрын / сацсеткі

27 верасня ў судзе Наваполацка пачнецца суд над 53-гадовым работнікам "Нафтана" Іллём Двойрыным, пішуць праваабаронцы "Вясны".

Мужчыну вінавацяць у хуліганстве (ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса). Прычынай для суда стала абвінавачанне ў тым, што 1 ліпеня Двойрын нібыта абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай Z.

Праваабаронцы адзначаюць, што ўвосень 2020-га Двойрына затрымлівалі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Двойрын зрабіў заўвагу ўладальніку Z-аўтамабіля прарасійскаму актывісту Сяргею Юдаеву, якога пабачыў п'яным за рулём. Той запісаў ягоны нумар. А калі пабачыў сваю машыну запэцканую фарбай, узгадаў пра канфлікт

4 ліпеня разам з Іллём былі затрыманыя яго сын Дзмітрый і нявестка Вікторыя, жонка і брат гаспадара. У іх адбыліся ператрусы. Жонку і брата Іллі адпусцілі пасля праверкі тэлефонаў, а сына і нявестку асудзілі на 15 сутак. Іллю пасадзілі ў віцебскі ІЧУ, дзе яго асудзілі на 15 сутак за расклейванне антываенных улётак з партрэтам Пуціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі