Работніца салона сотавай сувязі забрала з касы больш за 8 млн рублёў

Работніца салона сотавай сувязі забрала з касы больш за 8 млн рублёў

Жыхарка гарадскога пасёлка Наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзеншчыны трапіла пад крымінальны пераслед.

Як паведамляе прэс-служба гродзенскай міліцыі, 24-гадовая дзяўчына з 26 сакавіка па 24 ліпеня некалькі разоў забірала грошы з працоўнай касы, не фіксуючы гэта ні ў якіх дакументах. Агулам дзяўчына забрала крыху больш за восем мільёнаў рублёў.

Падчас інвентарызацыі супрацоўнікі салона выявілі нястачу грошай. Дзяўчына заяўляла пра сваю невінаватасць. Так, дзяўчына казала, што яе падманулі падчас прыёму тавару. Таксама яна сцвярджала, што падчас запісу тавару адбылася памылка. Потым яна ўрэшце прызналася, што здзейсніла злачынства.

Дзяўчына заявіла, што грошы брала для задавальнення сваіх матэрыяльных патрэбаў. Цяпер на яе пачалі крымінальную справу за растрату грошай.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі