Работніца “Дываноў Брэста” не засудзіла інжынера па ахове працы

Справа разглядалася ў судзе Маскоўскага раёна Брэста. Работніца аздобнага цэха Галіна Марчук хацела, каб суд указаў адказчыцы на неправамернасць фізічнага ўздзеяння. Абодва бакі прывялі сведкаў.



У выніку суд не знайшоў складу правапарушэння ў дзеяннях інжынера па ахове працы Галіны Стэльмашук. У каментары Марчук патлумачыла:



Галіна Марчук: "Ні яна не выйграла, ні я. Бо яны давялі, што была проста абраза словамі. Яна (Галіна Стэльмашук. — Еўрарадыё) казала пра абразу яе гонару і годнасці. Участковы так склаў пратакол аб правапарушэнні, што не ўказаў, што яна мяне стукнула".


 
Галіна Марчук не згодная з рашэннем суда і намераная пасля кансультацыі з юрыстамі дабівацца справядлівасці.



Работніца “Дываноў Брэста” судзіцца з інжынерам па ахове працы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі