Рабочыя «Гомсельмаша» скардзяцца на штучнае заніжэнне заробкаў

Рабочыя цэху афарбоўкі аднаго з заводаў вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш» абвінавачваюць кіраўніцтва прадпрыемства ў штучным заніжэнні заробкаў.  Маляры накіравалі ў розныя інстанцыі лісты са скаргамі на тое, што цягам трох месяцаў сёлета на просьбу начальства працавалі па 11-12 гадзін у суткі, выходзілі на працу ў суботу.

Яны сцвярджаюць, што за перапрацоўку не атрымлівалі прадугледжаную двайную аплату. Аднак дырэктар завода гэта адмаўляе.

Тым часам, па заявах рабочых, прадпрыемства правяраецца некалькімі камісіямі, у тым ліку і інспекцыяй працы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі