Вы тут

Рабочы "Атланта"-аўтар звароту да Лукашэнкі, трапіў у РНПЦ псіхічнага здароўя

Віктар Манкевіч на трубе завода / Скрыншот з відэа

Рабочы-пратэстовец з "Атланта" Віктар Манкевіч, які запісаў відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі, трапіў у РНПЦ псіхічнага здароўя, паведамляе TUT.by. 28 кастрычніка ён залез на трубу завода з бел-чырвона-белым сцягам. Адтуль яго знялі ратавальнікі, якія перадалі мужчыну міліцыі. Ужо з Цэнтральнага РУУС Манкевіча забралі медыкі.

Рабочы ў згаданым відэазвароце заявіў, што прызнае прэзідэнтам Беларусі Святлану Ціханоўскую. Ён заклікаў Лукашэнку "аб'явіць аб сваім сыходзе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.