Рабаўніка ў Лунінцы затрымалі студэнт і чыгуначнік

Рабаўніка ў Лунінцы затрымалі студэнт і чыгуначнік

Рабаўніка крамы ў Лунінцы дапамаглі затрымаць выпадковыя мінакі. Пра інцыдэнт агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Здарэнне адбылася 26 траўня каля 00.20 на прывакзальнай плошчы. У кругласутачную краму "Ласунак" зайшоў мужчына ў пальчатках і з нацягнутым на твар шалікам. У краме была толькі 44-гадовая прадавачка. Нападнік дастаў з кішэні кухонны нож, пералез праз прылавак і запатрабаваў выручку. Спалоханая жанчына дастала з касы не менш за 310 рублёў і перадала іх рабаўніку. Ён забраў грошы і кінуўся ўцякаць.

Сведкам інцыдэнта стаў 19-гадовы навучэнец другога курса Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання. Хлопец праходзіў міма і пабачыў напад у акно крамы. Ён кінуўся ўслед за зламыснікам, які кінуўся ўцякаць. Дагнаўшы, ён паваліў нападніка на зямлю. На дапамогу студэнту прыйшоў яшчэ адзін мінак — работнік лакаматыўнага дэпо. Разам яны скруцілі ўцекача.

У гэты момант на месца здарэння прыбылі міліцыянты, якіх выклікала прадавачка з дапамогай кнопкі трывожнай сігналізацыі. 

Як выявілася, рабаўніком быў 35-гадовы ране не судзімы жыхар Лунінца. Мужчына працуе дворнікам у адной з гарадскіх школаў. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. На нападніка пачалі крымінальную справу за разбой. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі