Пытанне пра ўступленне Украіны ў NATO вырашыцца на рэферэндуме

Сёння Вярхоўная Рада Украіны распачала працу. Больш чым месяц назад дзейнасць парламента заблакіравала Партыя рэгіёнаў у знак пратэсту супраць звароту кіраўніцтва краіны да NATO з просьбай далучыцца да плану дзеянняў адносна членства ў альянсе.
На сённяшнім пасяджэнні дэпутаты прынялі праект, згодна з якім рашэнне адносна міжнароднай дамовы аб уступленні Украіны ў NATO прымаецца толькі па выніках усеўкраінскага рэферэндуму. Гэты праект быў прапанаваны Партыяй рэгіёнаў Віктара Януковіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі