Пётр Ялфімаў выступіць на Bela Music на разагрэве ў “Нейра Дзюбеля”

Пасля няўдачы на Еўрапейскім фестывалі Пётр Ялфімаў паўдзельнічае ў беларускім.
Як паведамляе “Тузін гітоў”, пра тое, што Пётр дамовіўся на ўдзел з арганізатарамі фестывалю “Bela Music” стала вядома ў апошні момант.

Згодна з праграмай фэсту, Ялфімаў выступіць перад гуртом “Нейра Дзюбель” і пасля амерыканскага Rastop Power Trio.

Нагадаем, што фестываль адбудзецца 23 траўня на аэрадроме “Баравая”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі