Пяскоў: для Расіі галоўнае — адносіны з беларускім народам, а не з Лукашэнкам

Дзмітрый Пяскоў / Прэс-служба
Дзмітрый Пяскоў / Прэс-служба

Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Пуціна, распавёў, што для Расіі нашмат важней адносіны з беларускім народам:

"Для Пуціна і для Расіі галоўнае — гэта не адносіны двух прэзідэнтаў, не адносіны асабіста з Лукашэнкам. Галоўнае — гэта адносіны з брацкім для нас беларускім народам", — заявіў Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю праграме "Вялікая гульня" на Першым канале.

Пяскоў лічыць, што Аляксандр Лукашэнка павінен самастойна разабрацца з унутраным палітычным крызісам у Беларусі.

Палітычны крызіс у Беларусі абвастрыўся ў дзень выбараў 9 жніўня. Адразу пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў галасавання, у Беларусі пачаліся масавыя пратэсты. Для іх падаўлення сілавікі ўжылі ультрагвалт: масавыя затрыманні, збіццё, спецсродкі і сілы спецыяльнага прызначэння. Выкарыстоўвалася баявая агнястрэльная зброя.

Сярод пратэстоўцаў ёсць забітыя і пакалечаныя. МУС не называе абагульненыя дадзеныя аб колькасці затрыманых. Па незалежных падліках, з пачатку жніўня было зроблена больш за 13 тысяч затрыманняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі