Вы тут

Пяскоў: Беларусь і Расія абмяркоўваюць дарожныя карты і этапы інтэграцыі

Інтэграцыйныя тэмы "знаходзяцца і знаходзіліся на парадку дня", яны "абмяркоўваюцца на самым розным узроўні" / pixabay.com

Беларусь і Расія абмяркоўваюць дарожныя карты і этапы інтэграцыі. Пра гэта 9 ліпеня заявіў журналістам Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар расійскага прэзідэнта. "Ёсць пэўная паслядоўнасць дзеянняў і ёсць пэўны набор дарожных карт, які ўжо даўно прапрацоўваецца",цытуе яго словы ТАСС.

Пяскоў нагадаў, што ў саюзнай дамове Беларусі і Расіі пазначана "пэўная паслядоўнасць і этапнасць дзеянняў па інтэграцыі". Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна падкрэсліў, што інтэграцыйныя тэмы "знаходзяцца і знаходзіліся на парадку дня", яны "абмяркоўваюцца на самым розным узроўні".

Тэму інтэграцыі закранулі падчас нядаўняй сустрэчы пад Ржэвам Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, але падрабязнасці невядомыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.