П'яныя вартаўнікі наладзілі гонкі на трактарах

Вартаўнікі, якія знаходзіліся на начным дзяжурстве, распівалі алкагольныя напоі, а пасля вырашылі пакатацца на трактарах па тэрыторыі адной з фермаў. Адзін выкарыстаў "Амкадор", другі — трактар меншы па памерах. Не ўмеючы кіраваць трактарам, адзін на хуткасці знёс браму, другі заехаў у яму з гноем.



Падчас "гонак" ніхто не пацярпеў. Па факце крадзяжу трактароў, здзейсненага групай асобаў, распачатая крымінальная справа, інфармуе БелаПАН.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі