П'яныя мужчыны на скрадзеным Ford Mondeo сутыкнуліся з Toyota RAV4 (фота)

П'яныя мужчыны на скрадзеным Ford Mondeo сутыкнуліся з Toyota RAV4 (фота)

П'яныя мужчыны на скрадзеным Ford Mondeo сутыкнуліся з Toyota RAV4. Здарэнне адбылося на 16-м кіламетры трасы Мінск — Гродна. Як інфармуе сайт onliner.by, легкавікі ехалі ў спадарожным накірунку. Пасля ўдара, кіроўца Toyota здолеў спыніць машыну на абочыне. А вось Ford праехаў яшчэ 200 метраў без кола, якое адвалілася.

Пасля аўтааварыі чацвёра зламыснікаў пілі ў салоне аўтамабіля гарэлку. Інспектары ДАІ высветлілі іх асобы. Усе яны — жыхары сталіцы, раней неаднаразова мелі праблемы з законам. Адзін з іх напярэдадні скраў Ford у свайго сваяка. У затрыманых знайшлі рэчы, "якія ім не належаць". Праводзіцца разбіральніцтва.

Фота: ДАІ Мінскага раёна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі