П'яны пасажыр спрабаваў разлічыцца за праезд шампуром з шашлыком

П'яны пасажыр спрабаваў разлічыцца за праезд шампуром з шашлыком

П'яны жыхар Браслава прабіў шампуром чужую машыну, а потым граміў вокны ў суседскім доме. 35-гадовы мужчына, раней неаднаразова судзімы, выпіваў у мясцовай кавярні. Дадому дабіраўся на выпаковай машыне, кіроўца якой пагадзіўся яго падвезці.

Калі яны дабраліся на патрэбны адрас, пасажыр выйшлаў з аўто і паабяцаў прынесці з дому аплату за праезд, але замест грошай вынес шампур з шашлыком і пранапаваў прыняць яго ў дар. Кіроўцу такі разлік не спадабаўся і мужчыны пасварыліся. Тады былы пасажыр узяў шампур і прабіў ім наскрозь дах аўтамабіля. Напалоханы ўладальнік транспартнага сродку ўцёк, а п'яны пасажыр працягваў зрываць злосць на машыне.

Пасля гэтага ён пайшоў дадому і не заспеў там сваю сужыцельку , дый выправіўся яе шукаць. Вырашыў, што каханая жанчына можа быць у суседкі і пайшоў граміць чужы дом: камянямі пабіў адразу 5 шклопакетаў. Гаспадыня выклікала міліцыю і толькі з прыбыццём праваахоўнікаў ён утаймаваўся.

Матэрыяльныя страты ад яго дзеянняў ацанілі амаль у 600 рублёў. Заведзеная крымінальная справа паводле часткі 3 арт. 335 КК РБ (Хуліганства), паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі