П'яны віцяблянін парэзаў падлетка ў трамваі

П'яны віцяблянін парэзаў падлетка ў трамваі

Віцебскі гараддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу аб асабліва злосным хуліганстве.

Падазраваным па справе праходзіць 49-гадовы жыхар горада. 4 траўня каля 21-й гадзіны мужчына ў нецвярозым стане ехаў у трамваі па маршруце №7. Каля дома №62 па вуліцы Максіма Горкага мужчына, як паведамляецца, "беспадстаўна, з хуліганскіх меркаванняў, схапіў непаўналетняга хлопца за валасы, дастаў нож і нанёс 16-гадоваму пацярпеламу рэзаную рану левага перадплечча".

Следчыя агледзелі месца здарэння, забралі нож, дапыталі пацярпелага і сведак, прызначылі неабходныя экспертныя даследаванні па крымінальнай справе.

З падазраванага ўзялі абавязацельства аб яўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі