П'яны кіроўца разбіў у Бараўлянах восем аўтамабіляў

П'яны кіроўца разбіў у Бараўлянах восем аўтамабіляў

Кіроўца "Пежо" ў Бараўлянах пад Мінска пратараніў сем прыпаркаваных аўтамабіляў, піша tut.by са спасылкай на сацсеткі.

Здарэнне адбылося ўначы 15 студзеня на вуліцы Першамайскай. Пратараніўшы сем аўтамабіляў, "Пежо" перакуліўся. Кіроўца ўцёк з месца здарэння, але неўзабаве быў затрыманы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына быў п'яны — 1,6 праміле алкаголю.

П'яны кіроўца разбіў у Бараўлянах восем аўтамабіляў
Фота: vk.com/borovljany

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі