П’яны кіроўца пратараніў “Жыгулямі” рэйсавы аўтобус

П’яны жыхар Баранавічаў, кіруючы “Жыгулямі”, не пажадаў прапусціць рэйсавы аўтобус, які ехаў па галоўнай дарозе.
У выніку сутыкнення 5 з 6 пасажыраў “жыгулёў” атрымалі раненні. 36-гадовы непрацуючы кіроўца з месца здарэння ўцёк, пакінуўшы сваіх нецвярозых і пабітых пасажыраў у салоне.

Аднак па дарозе самлеў, і яго падабрала “хуткая”. Пасажыры аўтобуса не пацярпелі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі