П'яны хуліган учыніў страляніну ў брэсцкім бары

Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, да праваахоўнікаў а 2.00 звярнулася 32-гадовая брэстаўчанка.  Са словаў жанчыны, яе брат, з якім яна разам знаходзілася ў бары, на падпітку пачаў страляць з пісталету. Мужчына зрабіў тры стрэлы, аднак ніхто з наведвальнікаў не пацярпеў.



Хулігана затрымалі супрацоўнікі АМАПу і змясцілі ў ІЧУ. Канфіскаваны пісталет аказаўся пнеўматычным.



Высветлілася, што 39-гадовы затрыманы раней ўжо быў судзімы за махлярства і рабаванне. Цяпер яму пагражае да 10 год пазбаўлення волі за хуліганства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі