П'яны беларус спрабаваў сілай прарвацца на авіярэйс ў Егіпет

У пункце пропуску "Нацыянальны аэрапорт "Мінск" 29 снежня памежнікі затрымалі 29-гадовага мужчыну. Ён спрабаваў сілай прарвацца на авіярэйс у егіпецкую Хургаду, паведамляе interfax.by.

Нецвярозы грамадзянін Беларусі сілай прарываўся ў залу-назапашвальнік, дзе ў гэты час афармляўся рэйс на Хургаду. Каб спыніць нахабнага мужчыну памежнікам давялося прымяніць фізічную сілу і спецсродкі.

Пазней мужчына распавёў, што яму вельмі неабходна было вылецець да сваёй дзяўчыны, якая зараз знаходзіцца ў Егіпце. Цяпер жа на яго пачалі адміністрацыйную справу за непадпарадкаванне службовай асобе і парушэнне дзяржаўнай мяжы.

Фота — tourismnews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі