Вы тут

Пяць расійскіх губернатараў падалі ў адстаўку

У Расіі — парад губернатараскіх адставак / Pexels, MART PRODUCTION

У Расіі адбываецца парад губернатарскіх адставак. Пра свой сыход абвясцілі чатыры губернатары, піша "Новая газета".

Гэта кіраўнікі Томскай вобласці Сяргей Жвачкін, Кіраўскай — Ігар Васільеў, Саратаўскай — Валерый Радаеў і кіраўнік Марый Эл Аляксандр Еўсціфееў.

Акрамя таго разанскі губернатар Мікалай Любімаў заявіў, што не будзе вылучацца на наступныя выбары кіраўніка рэгіёна. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.