Вы тут

Пяць беларускіх пісьменнікаў выступяць на расійскім стэндзе кніжнага кірмашу

Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш / БЕЛТА

Пяць беларускіх пісьменнікаў выступяць на Мінскім міжнародным кніжным кірмашы на расійскім нацыянальным стэндзе. Выданне "Время" на нацыянальным стэндзе Расіі прэзентуе 6 і 7 лютага тры кнігі беларускіх аўтараў: Ганны Севярынец "Успамінаючы Вегас", Сашы Філіпенкі "Вяртанне ў Астрог", Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастарнак "Я б на тваім месцы". Літаратар Альгерд Бахарэвіч выступіць з "паблік-токам", дзе яму можна будзе задаць самыя галоўныя пытанні жыцця сусвету і наогул.

А Віктар Марціновіч будзе прадстаўляць рускі пераклад свайго рамана "Ноч" на нацыянальным стэндзе Беларусі 8 лютага.

Пакуль поўная праграма Мінскага міжнароднага кніжнага кірмашу не апублікаваная. Але можна азнаёміцца з праграмамі беларускага нацыянальнага стэнда, дзіцячай пляцоўкі і стэнда амбасады ЗША.

XXVIІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 5 да 9 лютага 2020 года ў БелЭкспа на праспекце Пераможцаў, 14. Сёлета ганаровы госць — Расія, а цэнтральны экспанент — США.

Карта, якая дапаможа трапіць на кніжны кірмаш / выдавецтва "Время"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.