Пуціну далажылі пра выказванні Лукашэнкі, але іх ён не каментуе

Уладзіміру Пуціну далажылі пра выказванні Аляксандра Лукашэнкі, але каментаваць іх ён не будзе. Пра гэта інтэрнэт-выданню Газета.ru паведаміў прэс-сакратар расійскага прэм'ера Дзмітрый Пяскоў. Расійскае выданне адзначае, што днямі кіраўнік Беларусі абвінаваціў Пуціна ў пастаянным супрацьдзеянні супрацоўніцтву паміж Беларуссю і Расіяй у розных сферах.

Дарэчы, у аўторак у Маскве адбудзецца сустрэча Ўладзіміра Пуціна і беларускага прэм'ера Сяргея Сідорскага. Як паведамляе БЕЛТА, яны мусяць абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі