Пуцін усё ж паразмаўляў па тэлефоне з Элтанам Джонам

Пуцін усё ж паразмаўляў па тэлефоне з Элтанам Джонам

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітры Пяскоў паведаміў пра тое, што кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін паразмаўляў па тэлефоне з брытанскім спеваком Элтанам Джонам.

Пуцін сказаў, што ведае, наколькі Элтан Джон папулярны выканаўца, і запэўніў, што калі ў будучыні іх графікі супадуць, ён будзе гатовы з ім сустрэцца і абмеркаваць любыя пытанні, якія цікавяць спевака, — распавёў прэс сакратар.

Прэзідэнт таксама папрасіў спевака не крыўдзіцца на розыгрыш расійскіх пранкеров.

Дзесяць дзён таму Элтан Джон заяўляў, што Пуцін патэлефанаваў яму па тэлефоне. У сваім акаўнце ў “Instagram” спявак падзякаваў прэзідэнту за званок і выказаў надзею на хуткую асабістую сустрэчу, на якой ён хацеў бы абмеркаваць правы гомасэксуалаў у Расіі.

Пяскоў абверг факт такой гутаркі, адзначыўшы пры гэтым, што Пуцін гатовы пагаварыць са спеваком, паведамляе ВВС.

На наступны дзень стала вядома, што Элтану Джону ад імя Пуціна патэлефанавалі вядомыя расійскія пранкеры.

Фота: rusvesna.su

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі