Пуцін пракаментаваў інфармацыю пра шантаж Украіны і Януковіча

Украінскі прэзідэнт спаслаўся на эканамічны ціск з боку Расіі.



Расійскі прэзідэнт жартам прапанаваў удакладніць падрабязнасці размовы паміж лідарамі Украіны і Літвы аб прыпыненні пытання аб асацыяцыі Кіева з ЕС у амерыканскага боку. "Я не ведаю, пра што размаўлялі прэзідэнты Украіны і Літвы, — цытуе словы Уладзіміра Пуціна РІА "Новости". — Можа быць, у амерыканскіх сяброў спытаць? Яны падкажуць, але яны нам пакуль нічога не гаварылі. Каментаваць каментары вельмі цяжка".

Нагадаем, што 21 лістапада Украіна заявіла, што прыпыняе падрыхтоўку да падпісання дамовы пра асацыятыўнае сяброўства і вольны гандаль з ЕС. Яно мусіла адбыцца на саміце Усходняга партнёрства на наступным тыдні ў Вільні.

Прэзідэнт Украіны паведаміў кіраўніцтву Літвы пра шантаж з боку Расіі
 

Коктыш: Януковіч сам прызнаўся, што Пуцін прапанаваў яму 15 млрд долараў
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі