Пуцін параўнаў цела Леніна з мошчамі хрысціянскіх святых

Пуцін параўнаў цела Леніна з мошчамі хрысціянскіх святых

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін параўнаў цела савецкага правадыра Уладзіміра Леніна ў маўзалеі з мошчамі хрысціянскіх святых. Расійскі кіраўнік адзначыў, што стаўленне камуністаў да Леніна надзвычай падобнае да шанавання святых. “Паклалі ў маўзалей. Чым гэта адрозніваецца ад мошчаў святых для праваслаўных, дый проста для хрысціянаў? Калі мне кажуць, што не, у хрысціянстве няма такой традыцыі, ну як жа няма”, — сказаў Пуцін.

Пры гэтым ён таксама параўнаў камуністычную ідэалогію з хрысціянствам: маўляў, камунізм таксама грунтуецца на ідэалах свабоды, роўнасці, братэрства і справядлівасці. А кодэкс будаўніка камунізма Пуцін назваў “сублімацыяй” і прымітыўнай вытрымкай з Бібліі.

У снежні 2017 года паведамлялася, што колькасць расіян, якія лічаць неабходным пахаваць Леніна, знізілася. За гэта выступіў 41 адсотак удзельнікаў апытання супраць 58 адсоткаў у сакавіку-красавіку.

Уладзімір Ленін памёр у 1924 годзе. Пасля смерці яго цела забальзамавалі і змясцілі ў маўзалей на Краснай плошчы ў Маскве, нагадвае Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі