Пуцін падпісаў указ аб веснавым прызыве. У войска пойдуць 150 тысяч расіян

Салдаты расійскага войска

Салдаты расійскага войска / "Грамадскае"

З 1 красавіка па 15-га ліпеня ў войска забяруць 150 тысяч расіян. Гэта вынікае з новага ўказа Уладзіміра Пуціна аб веснавым прызыве. І гэта будзе самы масавы прызыў за апошнія восем гадоў.

Справа ў тым, што па новых правілах, якія ў Расіі дзейнічаюць ад пачатку 2024-га года, цяпер прызыву падлягаюць мужчыны ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Выключэнне складаюць тыя, каму 27 гадоў споўнілася да канца мінулага года і запаснікі, якім ужо ёсць 28 або 29 гадоў.

Межы прызыўнога ўзросту ў Расіі змянілі ў 2023 годзе па прапанове мясцовага міністра абароны Сяргея Шайгу. У рамках той жа ваеннай рэформы ўзаконены электронныя павесткі, а тым, хто атрымаў павестку і не з'явіўся ў ваенкамат, забаронена пакідаць краіну.

Па інфармацыі расійскага выдання "Вёрстка", у найбліжэйшай будучыні мінабароны Расіі збіраецца мабілізаваць 300 тысяч чалавек. Крыніцы выдання з Адміністрацыі расійскага прэзідэнта сцвярджаюць, што Пуцін рыхтуе новы наступ на Харкаў.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі