Пуцін — ФСБ: Ва ўладзе ў Крыме не павінна быць былых крымінальнікаў

Уладзімір Пуцін заклікаў ФСБ не дапусціць патраплення ва ўладу ў Крыме і Севастопалі радыкалаў і асобаў з крымінальным мінулым (як вядома, у гэтым кантэксце нярэдка згадваюць прэм'ера Крыма Сяргея Аксёнава, вядомага па мянушцы "Гоблін"). Ён лічыць, што гэта перашкодзіць нармальнаму развіццю далучанай да Расіі тэрыторыі Украіны. Пуцін даручыў развіваць памежную інфраструктуру ў Арктыцы і на паўднёвым стратэгічным накірунку.



Як паведамляе РІА "Новости", таксама Пуцін заявіў, што ФСБ трэба падзяляць законную апазіцыйную дзейнасць і экстрэмізм. Расійскі прэзідэнт прызнаў, што тэрарыстычнае падполле ў Расіі захоўвае магчымасці для здзяйснення буйных тэрактаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі