Пуцін дазволіў беларусам не здаваць рускую мову пры пераездзе

Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які вызваляе грамадзян Беларусі ад іспыту па рускай мове пры атрыманні віду на жыхарства або дазволу на часовае пражыванне, перадае РБК.

Дамоўленасць пра адмену моўнага іспыту была дасягнутая на перамовах кіраўнікоў Беларусі і Расіі ў сярэдзіне снежня ў Маскве. У той жа дзень стала вядома, што дэпутаты Дзярждумы ўнеслі адпаведны законапраект. Ён вызваляе беларусаў ад іспытаў па рускай мове, гісторыі Расіі ды асновах заканадаўства Расійскай Федэрацыі.

Дарэчы, ад здачы такіх іспытаў вызваляюцца недзеяздольныя замежныя грамадзяне, дзеці, мужчыны старэйшыя за 65 гадоў і жанчыны старэйшыя за 60 гадоў, а таксама замежнікі, прызнаныя носьбітамі рускай мовы.

Фота: talento.center