Пуцін чакаў прыезду Лукашэнкі ў Сочы

Сустрэча магла адбыцца ў Сочы, дзе праходзіў фестываль Начной хакейнай лігі, адзначае Радыё "Свабода". Аднак Аляксандр Лукашэнка на гэтыя спаборніцтвы не з'явіўся. Таму сустрэча лідараў Беларусі і Расіі так і не адбылася.



Нагадаем, што каманду Лукашэнкі нечакана для ўсіх выключылі са спаборніцтваў. Асноўная прычына — наяўнасць у камандзе былых хакеістаў, якія скончылі сваю кар’еру пазней за 1997 год. У беларускай дружыне такіх парушальнікаў аказалася 10.



Беларускай камандзе залічылі тэхнічную паразу. Праўда, ёй прапанавалі правесці матч за трэцяе месца з канадцамі. Беларусы пакрыўдзіліся і адляцелі дамоў. А кіраўнік нашай краіны, якога чакалі на фінальнай гульні, у Сочы не паляцеў зусім. Праўда, на думку аналітыкаў, на адносінах паміж Беларуссю і Расіяй гэты "хакейны канфлікт" ніяк не адаб'ецца.



Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі