Пуцін адклікае 17 тысяч вайскоўцаў ад мяжы з Украінай


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў Міністэрству абарону вярнуць да месцаў сталай дыслакацыі войскі, якія праходзілі вучэнні на палігонах каля ўкраінскіх межаў. Як паведамляе ТАСС, такое даручэнне ён даў у суботу ў часе працоўнай сустрэчы з міністрам абароны Сяргеем Шойгу пасля аператыўнай нарады са сталымі сябрамі Савету бяспекі РФ.

“Міністр далажыў Вярхоўнаму Галоўнакамандуючаму аб завяршэнні летняга перыяду навучання на палігонах Паўднёвай ваеннай акругі”, — паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

“Па выніках справаздачы Пуцін даручыў прыступіць да вяртання войскаў да месцаў сталай дыслакацыі”, — сказаў ён.

“Агулам гаворка ідзе пра 17,6 тысяч вайскоўцаў, якія ўлетку праходзілі вучэнні на палігонах у Растоўскай вобласці”, — дадаў Пяскоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі