Пуцін абяцае Мясніковічу "сустрэчныя крокі"

Расійскі прэм'ер Уладзімір Пуцін павіншаваў свайго новага калегу Міхаіла Мясніковіча з прызначэннем. Адзначыўшы паспяховае развіццё саюзніцкіх расійска-беларускіх адносінаў, Пуцін выказаў упэўненасць, што ўрад Мясніковіча працягне курс на пашырэнне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. "І тут вы ў поўнай ступені можаце разлічваць на сустрэчныя крокі расійскага боку", - гаворыцца ў віншаванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі