Вы тут

Пуцін абвясціў пра перанос рэферэндуму і пра непрацоўны тыдзень па ўсёй Расіі

Уладзімір Пуцін / kremlin.ru

Рэферэндум па зменах Канстытуцыі, прызначаны на 22 красавіка, пераносіцца на няпэўную дату. Пра гэта прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў падчас свайго звароту да грамадзян Расіі з нагоды распаўсюду каранавіруса. Дата рэферэндуму будзе вызначаная пазней. 

Акрамя таго ён заявіў, што наступны тыдзень будзе непрацоўным — з захаваннем заробку. 

Гэтыя меры Пуцін патлумачыў неабходнасцю стрымаць распаўсюд эпідэміі каранавіруса.

Таксама расійскі кіраўнік агучыў шэраг мер па падтрымцы грамадзян і бізнесу. У прыватнасці, дапамогі і льготы на 6 месяцаў працягваюцца аўтаматычна. Ён прапанаваў абвясціць крэдытныя вакацыі для грамадзян. Адтэрміноўку на 6 месяцаў (акрамя ПДВ) па падатках малога і сярэдняга бізнесу, а для мікрабізнесу — адтэрміноўку і па страхавах унёсках ды інш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.