Пучдэмон заявіў, што Каталонія можа застацца ў складзе Іспаніі

Пучдэмон заявіў, што Каталонія можа застацца ў складзе Іспаніі

Былы кіраўнік Каталоніі Карлес Пучдэмон дапусціў, што каталонскі крызіс "пры пэўных абставінах" можа быць вырашаны без адлучэння ад Іспаніі.

У інтэрв'ю нямецкай газеце "Вельт" Пучдэмон заявіў, што ніколі не адмаўляў верагоднасці адзінства. "Я заўсёды выступаю за адзінства. Аднак прычына ўсяго (што адбываецца) хаваецца ў ануляванні статусу аўтаноміі ад 2010 года, які быў узгоднены парламентамі Іспаніі і Каталоніі", — цытуе БЕЛТА словы каталонскага палітыка.

Пучдэмон не сказаў, ці будзе ён удзельнічаць у выбарах у Каталоніі 21 снежня, якія прызначыла іспанская ўлада. Палітык кажа, што будзе кандыдатам толькі пры ўмове моцнай кааліцыі. 

Рэферэндум пра незалежнасць Каталоніі адбыўся 1 кастрычніка. За незалежнасць аўтаноміі выказаліся больш за 90% удзельнікаў галасавання. Афіцыйны Мадрыд назваў каталонскі рэферэндум нелегітымным. 

Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой адхіліў ад пасад кіраўніка Каталоніі Пучдэмона і чальцоў яго ўрада і распусціў парламент аўтаноміі. У Каталоніі былі прызначаныя датэрміновыя выбары на 21 снежня. Іспанскі суд выдаў ордэр на арышт Пучдэмона і іншых былых чальцоў каталонскага ўрада, якія знаходзяцца ў Бруселі.

Пучдэмон цяпер знаходзіцца ў Бельгіі, Іспанія патрабуе дэпартаваць яго.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі