Прызыўнік скраў асабістую справу з ваенкамата, каб не ісці ў войска

Як піша "Вечерний Гродно", 19-гадовы хлопец разам з іншымі прызыўнікамі узяў сваю асабістую справу, каб прайсці медкамісію. Аднак назад ён дакументы не вярнуў, вырашыўшы, што няма справы — няма чалавека. 

Праўда, хлопец не ўлічыў, што ў ваенкамаце засталася інфармацыя пра яго ў электронным выглядзе. У базе звестак супрацоўнікі ваенкамата ўбачылі, хто не вярнуў дакументы. 

Хітруна ў той жа дзень адшукалі следчыя, і яго асабістую справу вярнулі на месца. Але хлопец працягваў ўхіляцца ад тэрміновай службы, не з'яўляўся па позвах, не праходзіў агляд. Цяпер на яго пачалі крымінальную справу.

Фота — rabotai.in

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі