Прызначаны новы міністр фінансаў Грэцыі

Новым кіраўніком міністэрства фінансаў Грэцыі стаў першы намеснік міністра замежных спраў краіны Эўклідзіс Цакалотас, перадае агенцтва dpa са спасылкай на грэцкае тэлебачанне.

У панядзелак міністр фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс падаў у адстаўку.

“Удзельнікі Еўрагрупы і іншыя партнёры лічаць, што мая адсутнасць на перамовах дапаможа дасягнуць пагаднення. Па гэтай прычыне я сыходжу з мінфіна”, — заявіў Варуфакіс.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі