У Мінску аднавіла аказанне паслуг клініка "Мерсі". Гэты прыватны медцэнт зноў дзейнічае з 8 снежня, як гаворыцца на яго сайце.
Як распавядала Еўрарадыё, дзейнасць клінікі была прыпыненая з 26 верасня. Мінздароўя заявіла пра парушэнні, выяўленныя ў дзейнасці медцэнтра. Атрымліваецца, што на выпраўленне парушэнняў спатрэбілася два з паловай месяцы.
У СМІ неафіцыйна паведамлялася, быццам клініка "Мерсі" звязаная з атачэннем Лукашэнкі.
Сёлета Мінздароўя прыпыняла дзейнасць некалькіх прыватных медцэнтраў. Праз гэта прайшлі нават такія гіганты, як медцэнтры "Нардзін" і "Ладэ".