Прысуд віцебскім міліцыянтам, якія збілі чалавека, не змянілі

Віцебскі абласны суд пакінуў без зменаў прысуд міліцыянтам, якія ў снежні 2006 года збілі ўрача мясцовай лякарні хуткай дапамогі так, што таму давялося рабіць тэрміновую сур’ёзную аперацыю на нырках. Суд Кастрычніцкага раёна прысудзіў аднаго з іх, камандзіра аддзялення Шушко, да чатырох з паловай гадоў зняволення, другога - вадзіцеля Маханькова - да чатырох гадоў. Міліцыянты падалі касацыйную скаргу, але яе не задаволілі.

Дарэчы, сваю віну міліцыянты не прызналі. Яны да апошняга трымаліся версіі, што лекар, якога яны ні за што затрымалі на вуліцы, быў п’яны, брыдка лаяўся, кідаўся на міліцыянтаў, а потым... сам збіў сябе лаўкай у пастарунку. Экспертыза ж паказала, што грамадзянін быў цвярозы, а пашкоджанні атрымаў ад таго, што яго не меней як сем разоў ударылі абутымі нагамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі