Прысуд святару-сутэнёру з Расіі абвесцяць у Віцебску публічна 14 лістапада

Прысуд святару-сутэнёру з Расіі абвесцяць у Віцебску публічна 14 лістапада

14 лістапада ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска будзе публічна абвешчаны прысуд па крымінальнай справе святара з Расіі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла прэс-сакратар Віцебскага абласнога суда Наталля Платоненка. Абвешчаная будзе рэзалютыўная частка прысуду. Сама крымінальная справа разглядалася ў закрытым рэжыме.

Як паведамлялася раней, 39-гадовага праваслаўнага святара вінавацяць у замаху на арганізацыю і выкарыстанне заняткаў прастытуцыяй іншымі асобамі, спалучаных з вывазам за межы дзяржавы асоб для прастытуцыі, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства, учыненых асобай, якая раней учынiла злачынства па арт. 171 КК, пры гэтым злачынства не было даведзена да канца па незалежных ад гэтай асобы абставінах.

Следства паведамляе, што з красавіка па жнівень 2017 года мужчына вёў перапіску ў інтэрнэце з дзвюма жыхаркамі Віцебска. Ён угаварыў іх заняцца прастытуцыяй за грошы ў Санкт-Пецярбургу. Калі ён прыехаў у Віцебск, каб забраць дзяўчат у Расію, праваахоўнікі затрымалі яго пры пасадцы ў аўтобус Віцебск — Санкт-Пецярбург.

Таксама следства выявіла, што гэты самы мужчына паводле папярэдняй змовы з 19-гадовай грамадзянкай Таджыкістана ды іншымі асобамі ў студзені-лютым 2017-га таксама вёў аналагічную перапіску ў інтэрнэце з дзяўчатамі, якія пражываюць у іншых рэгіёнах Беларусі. Па яго ўказанні грамадзянка Таджыкістана ў лютым прыехла ў Гомель, дзе вербавала дзяўчат для заняткаў прастытуцыяй. Яе таксама затрымалі пры пасадцы ў цягнік на чыгуначным вакзале Гомеля, калі яна збіралася везці завербаваных у Санкт-Пецярбург.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі