Прысуд “польскім шпіёнам” вынесуць 14 верасня

Абвяшчэнне прысуду беларускім грамадзянам, якіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве ў форме шпіянажу, прызначана на 14 верасня.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Анастасія Цымановіч. Справа разглядаецца Вайсковай калегіяй Вярхоўнага суда з 4 верасня.

У інтарэсах забеспячэння аховы дзяржаўных сакрэтаў слуханні праходзяць на закрытым судовым пасяджэнні. Першапачаткова планавалася, што прысуд будзе абвешчаны 12 верасня, аднак затым разгляд быў працягнуты, паколькі выявіліся новыя акалічнасці справы.

Нагадаем, перад судом паўсталі чацвёра чалавек, кожнаму з якіх прад'яўлена абвінавачанне — збіранне і перадача замежнай дзяржаве звестак па заданні замежнай разведкі ў шкоду інтарэсам Беларусі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі