Прысуд анархістам агучаць 22 снежня, ім пагражае да 20 гадоў зняволення

Прысуд анархістам агучаць 22 снежня, ім пагражае да 20 гадоў зняволення

Прысуд групе беларускіх анархістаў агучаць 22 снежня а 11-й гадзіне ў Мінскім абласным судзе, паведамляюць праваабаронцы. Па крымінальнай справе праходзяць Дзмітрый Дубоўскі, Ігар Аліневіч, Дзмітрый Рэзановіч і Сяргей Раманаў. Больш за год яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Ім пагражае да 20 гадоў зняволення.

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але на абвяшчэнне прысуду доступ будзе. Справу разглядаў суддзя Вячаслаў Тулейка.

Анархісты былі затрыманыя ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020-га недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Іх абвінавачваюць у падпале будынка аддзела ДАІ ў Мазыры і аўтамабіляў каля будынка пракуратуры ў Салігорску. Артыкулы — "акт тэрарызму" і "незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў". Дубоўскага і Аліневіча таксама абвінавачваюць у "незаконным перамяшчэнні праз мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў".

У лютым 2021-га КДБ РБ уключыў удзельнікаў групы Аліневіча ў "спіс арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі