Вы тут

Прышчэпленыя людзі ў 11 разоў менш рызыкуюць памерці, калі заразяцца COVID-19

Медыкі ў палаце / Известия

У асоб, якія зрабілі прышчэпку ад COVID-19, у 11 разоў менш рызыка смяротнага зыходу ў выпадку заражэння каранавірусам.

Пра гэта паведамляе ў пятніцу выданне The Hill са спасылкай на вынікі даследавання Цэнтраў па кантролю і прафілактыцы захворванняў у ЗША (CDC).

Пры гэтым людзі без прышчэпак у 10 разоў больш, чым прышчэпленыя, рызыкуюць быць шпіталізаваны пры заражэнні COVID-19. Акрамя таго, непрышчэпленыя ў 4,5 разы хутчэй заразяцца каранавірусам, чым тыя, хто прайшоў поўны курс вакцынацыі.

У даследаванні CDC ўдзельнічалі больш за 600 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.