Прынятыя новыя правілы ўдзелу ў "Оскары"

Амерыканская Кінаакадэмія прыняла новыя правілы і патрабаванні, якія будуць прэд’яўляцца да ўсіх удзельнікаў юбілейнай 80-й цырымоніі ўзнагароджання "Оскарамі". Паводле афіцыйнага прэс-рэліза, савет кіраўнікоў дазволіў у выключных выпадках аддаваць статуэткі больш чым траім прадюсарам адной карціны. Такім чынам акадэмікі адрэагавалі на шматлікія прэтэнзіі, якія выказваліся раней прадзюсарамі, якія атрымалі свае ўзнагароды. Так, у свой час не трапіў у тройку ўладальнікаў "Оскару" цяперашні старшыня кінакампаніі Paramount Pictures Брэд Грэй, які прытэндаваў на ўзнагароду за "Адступнікаў".

Акрамя гэтага, Кінаакадэмія будзе лічыць поўнафарматнымі анімацыйныя карціны працягласцю больш за 70 хвілінаў, у якіх выкарыстаны пакадравы прынцып здымак рухаў усіх персанажаў.

Фота: homepages.mty.itesm.mx

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі