Урад Беларусі прыняў пастанову "аб парадку функцыянавання інфармацыйнай сістэмы электроннага ўзаемадзеяння пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі, уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў і органаў, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць" (№ 91 ад 31 студзеня 2023-га). У пятніцу дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ.
Летась у кастрычніку з'явіўся ўказ аб стварэнні спецыяльнай інфармацыйнай сістэмы электроннага ўзаемадзеяння са спецслужбамі. Дагэтуль сістэму сачэння ў рэжыме анлайн за карыстальнікамі інтэрнэту мусілі мець аператары электрасувязі, цяпер жа — Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце і КДБ.
