Вы тут

"Прынімалава ў жывым эфіры": журналістаў "Белсата" затрымалі ў Маладзечне

Машына, у якую пасадзілі журналістаў "Белсат" / кадр з відэа

Здымачную групу тэлеканал "Белсат" у Маладзечне затрымалі пасля мітынгу кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Затрыманне адбылося ў жывым эфіры, калі журналісты размаўлялі з жыхарамі Маладзечна. "Прынімалава ў жывым эфіры", — паспеў пракаментаваць журналіст. 

У машыне, пры невыключанай тэхніцы было чуваць, як журналісты скадзяцца, што міліцыянты паламалі ім відэакамеру. 

Паводле звестак БАЖ, у Маладзечне затрыманыя Алесь Сіліч, Марыя Арцыбашава, Дзяніс Дзюба і Зміцер Міцкевіч.

Дарэчы, на сустрэчу з Ціханоўскай у Маладзечне прыйшло каля трох тысяч чалавек, як заявіў вядоўца мітынгу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.