"Прыехаў Макрон — сказаў, усё ў парадку": беларуска з Марселя пра мігрантаў

Марсель / Nicolas Vigier
Марсель / Nicolas Vigier

Калі 15 гадоў таму Вольга [імя змененае] пераязджала ў Марсель, яна была аднолькава адкрытая ўсім перамяшаным у гэтым горадзе культурам. Цяпер яна ўжо не можа сказаць, што засталася такой жа адкрытай, такой жа талерантнай, якой была, пераязджаючы ў гэты горад на поўдні Францыі.

Мы працягваем серыю інтэрв'ю "Страх і нянавісць", у якіх розныя людзі расказваюць нам пра свае погляды на талерантнасць і міграцыйны крызіс.

 

"Еўрапейцы ім вінны, таму што выкарыстоўвалі працу іх бацькоў"

— Мігранты з краін Афрыкі пачалі прыязджаць у Марсель у 60-я гады. Тады з боку Францыі быў вялікі запыт на працоўную сілу і людзям лёгка давалі магчымасць легальна тут працаваць.

Людзі, якія прыязджалі тады ў Марсель, ахвотна інтэграваліся ў французскае грамадства, не навязвалі мясцоваму насельніцтву свой стыль жыцця.

Потым французскі ўрад даў ім магчымасць прывезці сюды і свае сем'і. І ўжо наступнае пакаленне з эмігранцкага асяроддзя, якое нарадзілася тут, у Марселі, атрымала французскае грамадзянства па нараджэнні. Але мясцовымі многія з гэтых людзей сябе не лічаць. Яны падкрэсліваюць: так, я француз — але я пры гэтым мараканец, алжырац і гэтак далей.

“Приехал Макрон — сказал, всё хорошо”: белоруска из Марселя о проблеме мигрантов
Марсель / F. Laffont-Feraud

Цяпер пачаліся праблемы менавіта з гэтым пакаленнем мігрантаў. Многія з іх лічаць, што еўрапейскае грамадства ім віннае, абавязанае, бо выкарыстоўвала працу іх бацькаў і маці.

Пачаліся праблемы на рэлігійнай глебе. Самы яркі прыклад — святкаванне Раства. Для еўрапейцаў гэта самае вялікае свята, і ў гэты дзень прынята ўсюды усталёўваць сімвал Раства — яслі, у якіх нарадзіўся Ісус. Раней яслі былі ўсюды — і ў цэрквах, і ў мэрыі. А цяпер мігранты дамагаюцца падзелу палітыкі і рэлігіі. Гэта значыць, ясляў у мэрыі быць не павінна.

Гэтыя рэлігійныя праблемы прыходзяць і ў школы. Цяпер там патрабуюць перагледзець харчаванне, дамагчыся халяльнай ежы. Гэта значыць, мігранты ўжо не адаптуюцца, а навязваюць сваю культуру.

 

"Двое маіх сяброў праз гэтую праблему проста з'ехалі з Марселя"

— Калі 15 гадоў таму я з'язджала ў Марсель, пра гэтую праблему пісалі не шмат. Доступ да інтэрнэту ўжо быў, але мы пакуль яшчэ не былі такімі ўжо дасведчанымі карыстальнікамі. А можа, проста не было такога патоку інфармацыі. Дый Францыя ў мяне, як у творчага чалавека, асацыявалася хутчэй з модай, з элегантнасцю, а Марсель — з замкам Іф.

“Приехал Макрон — сказал, всё хорошо”: белоруска из Марселя о проблеме мигрантов
Тэраса кавярні, Луі Абель-Трушэ

Калі я пераехала, я шмат перамяшчалася на грамадскім транспарце. І гэта было цяжка і непрыемна. Тут няма паняцця пра тое, што ў грамадскім месцы варта паводзіць сябе так, каб не турбаваць навакольных. Такое пачуццё, што кожны падлетак хоча паказаць, што ён правадыр зграі.

Я ўключыў гучную музыку, таму што мне так хочацца. Я паставіў ногі на суседняе крэсла, таму што мне так хочацца. Я паклаў на суседняе крэсла свой заплечнік, таму што мне так хочацца. І часцей за ўсё з такім стаўленнем сутыкаешся менавіта з боку некарэнных французаў.

Так, сярод французаў таксама ёсць розныя катэгорыі людзей. І ўсё ж французскія сем'і бліжэйшыя да нас па культуры.

Тое, што мы ўсе розныя, зусім не дрэнна. Але калі жыхары краін Блізкага Усходу, Афрыкі жывуць у сваім асяроддзі, іх характары гарманічныя. А ў еўрапейскім асяроддзі рознасць нашых характараў часта правакуе канфлікты.

Не тое каб яны агрэсіўныя. Хоць не, хутчэй за ўсё, агрэсіўныя. Як пра беларусаў кажуць, што большасць з нас цярплівыя, так і пра іх можна сказаць: большасць — агрэсіўныя. Пакрыўдзіць іх нельга — атветачка будзе такая, што працягваць дыскусію не захочацца.

Ці былі канфлікты ў мяне асабіста? Так, я сутыкалася з агрэсіяй праз нязначныя канфлікты. Напрыклад, калі муж папрасіў кіроўцу машыны дазволіць нам выехаць з тупіка, дзе знаходзіцца наша паркоўка. Праз нязначную просьбу ён сутыкнуўся з патокам лаянкі і нават пагроз.

Але я працую і жыву ва ўладкаваным раёне, я стараюся не бываць у раёнах, у якіх галоўным чынам жывуць некарэнныя французы. Мая памочніца па гаспадарцы была ў гасцях у сына ў цэнтры горада — і ў яе вырвалі сумку. Калі я кажу "вырвалі", гэта значыць, што сумку яна не адпускала, што яе павалілі на зямлю, каб забраць яе.

Самае жахлівае ў тым, што звычайна нападаюць гуртамі. Калі хтосьці кагосьці пакрыўдзіў, то адказваць таксама прыйдуць гуртам, а не сам-насам.

Я не магу сказаць, што перамены ў адносінах да мігранцкага асяроддзя паўсталі ўва мне рэзка. Проста назапасілася.

"Прыехаў Макрон — сказаў, усё ў парадку"

Нашы сябры праз абвастрэнне гэтых праблем наогул выехалі з Марселя. Адна сям'я з трыма дзецьмі пераехала ў глухую вёску: яны вырашылі, што дзеці ў такім асяроддзі расці не могуць. Другая сям'я выехала ў Канаду. Лаяльная палітыка Францыі ў дачыненні да эмігрантаў іх не задавальняла ў прынцыпе. Бо ўсе бачаць, што адбываецца, але палітыкі робяць выгляд, што не заўважаюць гэтага.

Цяпер сітуацыя настолькі запушчаная, што, калі спрабаваць яе вырашаць, пачнецца грамадзянская вайна. Сацыяльная дапамога ў Францыі развітая добра, а мігранты яшчэ і добра пра гэта інфармаваныя.

Часам французы не ведаюць столькі, колькі ведаюць мігранты: дзе, якую і калі дапамогу яны могуць атрымаць. Так, на самай справе ёсць людзі, якія не працуюць дзясяткі гадоў, атрымліваюць дапамогу і кусаюць руку, якая корміць.

Але талерантнасць — гэта наша ўсё. Неакуратнага слова палітыкі сабе дазволіць не могуць. Асабліва напярэдадні выбараў, якія ў Францыі пройдуць налета. Так што Эмануэль Макрон, прыехаўшы ў Марсель і наведаўшы раён, у які нават паліцыя не ездзіць, сказаў: усё тут нармальна, не трэба расказваць казак.

“Приехал Макрон — сказал, всё хорошо”: белоруска из Марселя о проблеме мигрантов
Эмануэль Макрон / AFP

Маці майго мужа — карэнная жыхарка Марселя. Яе не стала 17 гадоў таму. Муж кажа: калі б мама раптам ажыла і ўбачыла Марсель сёння, яна палічыла б за лепшае зноў памерці.

Я не кажу, што ўсе дрэнныя. Ёсць бліскучыя розумы, ёсць выдатныя адукаваныя людзі. І не яны ўчыняюць беспарадкі на вуліцы, не яны загароджваюць табе дарогу.

Але навіны з Беларусі гляджу са слязамі. Я ўспамінаю, як некалькі гадоў таму Ангела Меркель адчыніла дзверы для мігрантаў, таму што Германіі патрэбныя былі працоўныя рукі. І перад навагоднімі святамі ў Германію лінуў паток людзей. Тады было шмат скаргаў ад жанчын, якія прызнаваліся, што мужчыны на іх нападалі. Гэта замоўчвалася, пра гэта стараліся не гаварыць, і я баюся, што і ў Беларусь едуць людзі, якія на ўсе гатовыя, каб выжыць.

Што будзе, калі Беларусь не зможа даць ім даброты, якія дапамаглі б выжываць? Калі людзі будуць пастаўлены ва ўмовы "выжыві або памры"? Што пачнецца? Мы можам сутыкнуцца з агрэсіяй. А калі гэтыя людзі застануцца ў Беларусі, ці вытрымае наша культура такі націск? Яна і без таго знаходзіцца не ў самым лепшым стане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі