Прыдворная брытанская паэтка лічыць творчасць Arctic Monkeys паэзіяй

Паэт-лаўрэат Злучанага Каралеўства Кэрал Эн Дафі высока ацаніла творчасць брытанскага гурта Arctic Monkeys, паведамляе часопіс Clash. Паэтка прызналася, што з'яўляецца прыхільніцай музыкаў, і прызнала тэксты песень лідэра калектыву Алекса Тэрнера вершамі. Па меркаванні Дафі, творчасць Arctic Monkeys скарачае дыстанцыю паміж поп-культурай і паэзіяй.

Кэрал Эн Дафі стала першай у гісторыі прыдворнай паэткай; яна была прызначана Лізаветай II паэтам-лаўрэатам у траўні 2009 году. У яе абавязкі ўваходзіць складанне вершаў да значных дат у жыцці каралеўства і сям'і манарха.

Паводле: lenta.ru
Фота: contactmusic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі