Прыбытак "Беларусбанка" за 9 месяцаў скараціўся на 19%

За дзевяць месяцаў 2009 года "Беларусбанк" атрымаў чысты прыбытак у памеры 148,5 млрд. рублёў. Летась за аналагічны перыяд 2008 года — 183,3 млрд. рублёў. Такім чынам, прыбытак самага вялікага беларускага банка знізіўся амаль на 35 млрд. рублёў, або на 19%. Як паведамляе “БелаПАН”, нарматыўны капітал банка на 1 кастрычніка 2009 года склаў 3 трлн. 134,6 млрд. рублёў і павялічыўся з пачатку года на 178,9 млрд. рублёў. Статутны фонд склаў 2 трлн. 288,8 млрд. рублёў, або 567,3 млн. еўра.

Крэдытны партфель юрыдычных асобаў за студзень-верасень 2009 года павялічыўся на 43,5%, або на 5 трлн. рублёў, і склаў 16,5 трлн. рублёў.

Крэдытны партфель фізічных асобаў за разгляданы перыяд вырас на 29,3%, або на 2,2 трлн. рублёў, і на 1 кастрычніка 2009 года склаў 9,9 трлн. рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі