Вы тут

Пры штурме Капітолія прыхільнікамі Трампа загінулі чатыры чалавекі

Нацгвардыя ў Кангрэсе ЗША / Reuters

Пры штурме Капітолія ў Вашынгтоне загінулі чатыры чалавекі. Такую лічбу назваў Роберт Конці, начальнік паліцыі Вашынгтона.

6 студзеня радыкальныя прыхільнікі Трампа пачалі штурмаваць Капітолій, дзе ў той час праходзіла зацвярджэнне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Некалькі чалавек уварваліся ў залу пасяджэнняў, дзе ішлі слуханні. Пасяджэнне было прыпыненае, кангрэсменаў эвакуявалі.

Пратэстоўцам супрацьстаялі паліцыянты ў цывільным, адзін з якіх дастаў зброю і стрэліў. Ён параніў жанчыну, якая пазней памёрла. Яшчэ адна жанчына і два мужчыны загінулі пры сітуацыі, якая патрабавала неадкладнай медыцынскай дапамогі.

Напярэдадні Дональд Трамп заявіў, што не прызнае сваю паразу на прэзідэнцкіх выбарах. Яго радыкальныя прыхільнікі захапілі Капіталійскі пагорак. Супраць іх выкарысталі Нацгвардыю, якая праз чатыры гадзіны выцесніла пратэстоўцаў. У Вашынгтоне ўвялі надзвычайнае становішча і каменданцкі час. Не менш за 52 чалавек затрымалі.

Трамп праз відэазварот папрасіў сваіх прыхільнікаў разысціся, але паўтарыў, што выбары былі "скрадзеныя", і паспачуваў пагромшчыкам. Сацсеткі выдалілі пасты Трампа і часова заблакавалі яго акаўнты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.